Паспяховы старт: «Белтэлекам» вітае маладых спецыялістаў | Белтелеком

Паспяховы старт: «Белтэлекам» вітае маладых спецыялістаў

Амаль 300 маладых спецыялістаў сёлета папоўнілі рады кампаніі «Белтэлекам». Новыя супрацоўнікі ўжо пачалі асвойваць усе тонкасці прафесіі на сваіх першых працоўных месцах.

Традыцыйна асноўнымі кузнямі кадраў для прадпрыемства сталі Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Сярод найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў, па якіх кампанія прымае выпускнікоў, - сістэмы і сеткі інфакамунікацый, інфакамунікацыйныя тэхналогіі, маркетынг, кібербяспека і шэраг іншых.

 – Наша ключавая задача - забяспечыць кампанію кваліфікаванымі, матываванымі і па-сапраўднаму залучанымі супрацоўнікамі. Нам патрэбныя граматныя маладыя людзі, гатовыя вырашаць самыя розныя бізнес-задачы. Будучыня прадпрыемства залежыць ад іх мэтанакіраванасці, настойлівасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі, - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме Андрэй Заліўка.

 «Белтэлекам», як лідэр тэлекамунікацыйнай галіны, адкрывае шырокія магчымасці для прафесійнага росту. У кампаніі створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны малады спецыяліст мог максімальна раскрыць свой патэнцыял як у прафесіі, так і ў спорце, творчасці, грамадскім жыцці.

Важнай часткай кадравай палітыкі з'яўляецца настаўніцтва. За маладымі людзьмі замацоўваюцца вопытныя калегі, якія дзеляцца сваімі практычнымі ведамі, знаёмяць з прафесіяй, карпаратыўнымі стандартамі і традыцыямі.

Яшчэ адной пляцоўкай для навучання і матывацыі з'яўляецца рэспубліканскі злёт маладых спецыялістаў, дзе ўдзельнікі могуць напрамую пагутарыць з топ-менеджарамі, даведацца пра стратэгію кампаніі, яе задачы і перспектывы. Акрамя таго, на злёце рабяты знаёмяцца з калектыўным дагаворам, спартыўнымі і творчымі праектамі.

Ужо зараз ва ўсіх філіялах і падраздзяленнях праходзяць сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам, а восенню маладыя людзі збяруцца ў сталіцы на рэспубліканскім злёце.

Жадаем маладым спецыялістам поспехаў, смелых ідэй і яркіх прафесійных дасягненняў у з’яднанай камандзе «Белтэлекам»!