Інфраструктура для зарадкі электрамабіляў у Беларусі выходзіць на новы этап развіцця. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Дакументам прадугледжваецца актуалізацыя праграмы стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для зарадкі электрамабіляў з улікам выкладання ў новай рэдакціі Указа Прэзідэнта ад 12 сакавіка 2020 года № 92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў». Праграма прыводзіцца ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй указа ў частцы вызначэння РУП «Белтэлекам» другім дзяржаўным аператарам, які выконвае ўстаноўку і абслугоўванне павольных зарадных станцый.
«Белтэлекам» актыўна падключаецца да стварэння інфраструктуры, развіваючы ўласную сетку электразарадных станцый пад брэндам Evika!
Сяргей Буйніцкі, намеснік генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях РУП «Белтэлекам»:
– Ужо цяпер наша сетка налічвае больш за 320 зарадных станцый у 73 населеных пунктах Беларусі. Штодня станцыямі карыстаюцца каля 650 уладальнікаў электрамабіляў, а агульная база кліентаў перавысіла 53 тысячы чалавек. Мы працягваем працу і да 2030 года плануем устанавіць больш за 2600 новых ЭЗС ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. У гэтым годзе сетка павялічыцца амаль на дзве сотні: 193 новыя павольныя зарадныя станцыі будуць устаноўлены ў 63 гарадах. Што асабліва важна – у 26 населеных пунктах станцыі Evika! з’явяцца ўпершыню!
Для максімальнай зручнасці карыстальнікаў распрацавана мабільнае прыкладанне Evika! Уладальнікі электракараў могуць лёгка знайсці найбліжэйшую зарадную станцыю і пракласці да яе маршрут з дапамогай прыкладання Evika! і інтэрактыўнай карты на сайце evika.by.
Электрамабілі – гэта не проста трэнд, гэта ўклад у экалагічную будучыню. Агульная задача – зрабіць зарадку па-сапраўднаму даступнай для кожнага ўладальніка электрамабіля.