Будзьце пільныя! Як абараніць сябе ў лічбавым свеце | Белтелеком

Будзьце пільныя! Як абараніць сябе ў лічбавым свеце

Колькасць выпадкаў кібермахлярства пастаянна расце, і злачынцы становяцца ўсё больш вынаходлівымі ў сваіх схемах. «Белтэлекам» заклікае быць пільнымі і берагчы сябе і сваіх блізкіх ад падману.

Ашуканцы актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект, для стварэння пераканаўчых і дасканалых спосабаў выманьвання грошай і асабістых даных. Яны дзейнічаюць праз месенджары і сацыяльныя сеткі, прапануючы «выгадныя» ўмовы па продажы і дастаўцы тавараў, аказанні паслуг, арэндзе жылля або садзейнічанні ў працаўладкаванні. Усе часцей сустракаюцца схемы, звязаныя з інвестыцыйнай дзейнасцю і набыццём лічбавых валют.

Каб супрацьстаяць гэтай пагрозе, важна інфармаваць сваіх блізкіх, асабліва пажылых людзей, аб магчымых відах падману. У афіцыйным тэлеграм-канале «Белтэлекам» у рубрыцы  #БяспечнаеАсяроддзе штотыдзень публікуюцца карысныя парады.

Гэта важна:

  • Заўсёды правярайце інфармацыю:бярыце пад сумненне любыя звесткі з інтэрнэту, асабліва калі яны здаюцца занадта выгаднымі або патрабуюць неадкладных дзеянняў.
  • Завяршайце падазроныя званкі:калі вам тэлефануюць ад імя праваахоўных органаў, банкаў або аператараў сувязі з патрабаваннем паведаміць асабістыя даныя  або здзейсніць якія-небудзь дзеянні, неадкладна завершыце размову. Ператэлефануйце па афіцыйных нумарах гэтых арганізацый, каб праверыць інфармацыю.
  • Навучыце дзяцей бяспецы:растлумачце дзецям, як важна неадкладна паведамляць бацькам аб любых падазроных зносінах з незнаёмцамі ў сетцы.
  • Не перадавайце канфідэнцыяльныя даныя:ніколі не паведамляйце пашпартныя даныя, рэквізіты банкаўскіх карт або верыфікацыйныя даныя ўліковых запісаў староннім асобам.
  • Правярайце анлайн-рэсурсы:выкарыстайце рэсурсы «by» або «правер.бел» для праверкі ўліковых запісаў у сацыяльных сетках, месенджарах і іншых інтэрнэт-рэсурсаў на прыкметы ашуканскай дзейнасці.

Сачыце за нашай карыснай рубрыкай #БяспечнаеАсяроддзе ў Тэлеграм-канале «Белтэлекам» і дзяліцеся гэтай інфармацыяй са сваімі сябрамі і сваякамі. Ваша пільнасць - лепшая абарона!

 Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

5422395047723866135