З 10 чэрвеня 2026 года "Белтэлекам" прадстаўляе абноўленую лінейку тарыфных планаў на базе сеткі LTE, прызначаную для дзеючых абанентаў пакета "Сямейны 5 LTE". Два новыя пакеты паслуг – "Сямейны 5 LTE анлім" і "Сямейны LTE 30 ГБ" – забяспечаць гнуткасць у выкарыстанні тэлекамунікацыйных паслуг з улікам індывідуальных запытаў.
"Сямейны 5 LTE анлім" – пакет паслуг без уліку трафіку, які ўключае пастаянны доступ у Інтэрнэт на базе сеткі LTE з хуткасцю да 5/5 Мбіт/с (вызначаецца тэхнічнай магчымасцю) і тэлефонную сувязь з безлімітнымі выклікамі ў сетцы "Белтэлекам" і паслугай вызначэння нумара CLIP.
Кошт пакета паслуг "Сямейны 5 LTE анлім" - 62 рублі ў месяц.
"Сямейны LTE 30 ГБ" – пакет паслуг з фіксаваным аб"ёмам трафіку 30 ГБ, які ўключае доступ у Інтэрнэт з хуткасцю да 5/5 Мбіт/с (вызначаецца тэхнічнай магчымасцю) і тэлефонную сувязь з безлімітнымі выклікамі ў сетцы "Белтэлекам" і паслугай вызначэння нумара CLIP.
Штомесячная плата за пакет "Сямейны LTE 30 ГБ" складае 22 рублі, пры перавышэнні ўключанага аб"ёму трафіку кошт кожнага дадатковага мегабайта – 0,00039 руб.
Абаненты новых тарыфных планаў могуць таксама падключыць паслугі лічбавага эфірнага тэлебачання з адпаведнай лінейкі ZALA.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у офісах продажаў "Белтэлекам", на сайце кампаніі або па нумары 123.