«Белтэлекам» падарыў дзіцячыя пляцоўкі адразу двум гарадам | Белтелеком

«Белтэлекам» падарыў дзіцячыя пляцоўкі адразу двум гарадам

«Белтэлекам» працягвае добрую традыцыю: рэспубліканская акцыя «Свята нашага двара разам з ЯСНА» прыходзіць у новыя гарады. 12 жніўня Ліда і Жлобін атрымалі ў падарунак ад кампаніі сучасныя гульнёвыя комплексы «ЯСНА». 

У Лідзе новая пляцоўка ўзведзена ў двары дамоў 22, 24 па вуліцы Кааператыўнай. А ў Жлобіне месцам прыцягнення для дзятвы стаў двор у мікрараёне 3, каля дома 48. Цяпер у дзяцей ёсць уласная прастора, дзе можна ўдосталь набегацца, пакарыць горкі і правесці час з сябрамі.

Адкрыццё пляцовак стала сапраўдным святам. У кожным двары гучала музыка, праходзілі вясёлыя конкурсы і эстафеты. Дзеці з задавальненнем фатаграфаваліся, а іх бацькі шчыра дзякавалі сувязістам за клопат аб самых юных жыхарах.

Акцыя «Свята нашага двара разам з ЯСНА» – гэта больш, чым проста ўстаноўка гульнёвых модуляў. Яе мэта – стварыць цёплую атмасферу утульнасці, калі двор становіцца любімым месцам для ўсёй сям’і.

Гульнёвыя комплексы «ЯСНА» ужо чакаюць сваіх новых герояў!

5470123606240075564

IMG_0324 (1)