РУП «Белтэлекам» з'яўляецца найбуйнейшым аператарам электрасувязі, які працуе на рынку з 1995 года. На працягу гэтага часу РУП «Белтэлекам» шматразова станавілася лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. У мэтах пастаяннага ўдасканалення якасці аказваемых паслуг і павышэння задаволенасці спажыўцоў кампаніі ў РУП «Белтэлекам» з 2003 года была ўкаранёна і пастаянна ўдасканальваецца сістэма менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі. У снежні 2024 года кампанія паспяхова прайшла паўторную сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі патрабаванням стандарту СТБ ISО 9001-2015 «Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні», у чэрвені 2025 года пашырыла распаўсюджванне сістэмы менеджменту якасці на правядзенне работ па паверцы сродкаў вымярэнняў.Сістэма менеджменту якасці на аснове СТБ ISO 9001-2015 грунтуецца на сямі прынцыпах менеджменту якасці: арыентацыя на спажыўца;лідэрства;прыцягненне персаналу;працэсны падыход;паляпшэнне;прыняцце рашэнняў, заснаванае на сведчаннях;менеджмент адносін.У мэтах рэалізацыі місіі і стратэгічных мэт прадпрыемства вышэйшым кіраўніцтвам РУП «Белтэлекам» вызначаны працэсы СМЯ (бізнес-працэсы), неабходныя для аказання паслуг электрасувязі. За кожным працэсам сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства замацаваны ўладальнік працэсу, вызначаны яго абавязкі і паўнамоцтвы. Выконваецца перыядычнае ацэньванне працэсаў, уключаючы ацэнку рызык, для наступнага ўкаранення змен у мэтах паляпшэння працэсаў і дзейнасці прадпрыемства ў цэлым.Прадпрыемства перыядычна выконвае ацэнку якасці паслуг і публікуе вынікі ацэнкі.Стратэгічныя задачы РУП «Белтэлекам»Эканоміка рухаецца ў бок усё большай цыфравізацыі. Драйверам гэтай працы з'яўляецца Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады». Менавіта лічбавая, інавацыйная эканоміка задае доўгатэрміновы вектар развіцця нашай краіны, а значыць уваходзіць у стратэгічныя задачы вядучага аператара сувязі. РУП «Белтэлекам» сёння не проста знаёміць карыстальнікаў з магчымасцямі новых тэхналогій, але і выступае правадніком сучаснай тэлекамунікацыйнай індустрыі. Магутная інфраструктура электрасувязі, якую стварае прадпрыемства, дае магчымасць нарошчваць лічбавы патэнцыял ва ўсіх галінах дзейнасці і сацыяльнай сферы.Працягваючы маштабную работу па будаўніцтве валаконна-аптычных ліній сувязі і цэнтраў апрацоўкі даных, прадпрыемства пастаянна ставіць новыя мэты. Так РУП "Белтэлекам":у 2022 годзе атрымала ліцэнзію на аказанне паслуг сотавай сувязі, у 2026 годзе рэалізуе праект па ўводу ў эксплуатацыю апаратна-праграмнага комплексу для паслуг сотавай рухомай электрасувязі па мадэлі MVNO (Mobile Virtual Network Operator);у 2022 годзе прызначана аператарам рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, з 2022 года па цяперашні час актыўна развівае дадзеную сістэму;у 2024 годзе вызначана «Iнфраструктурным аператарам для забеспячэння доступу арганізацый аховы здароўя да цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя». На працягу 2024-2025 гг забяспечана адпаведнымі паслугамі больш за 3700 арганізацый аховы здароўя, уключаючы іх адасобленыя структурныя падраздзяленні і філіялы па ўсёй краіне.