ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ!

А якія яны, жанчыны Віцебскага філіяла "Белтэлекам"?
Знаёмцеся: Таццяна Калеснікава, спецыяліст па продажы офіса продажаў Віцебскага ЗВЭС. Таццяна працуе ў галіне сувязі з 2002 года. Пачынала свой шлях аператарам сувязі, а сёння, будучы спецыялістам па продажы 1 катэгорыі, уносіць свой важкі ўклад у прасоўванне паслуг кампаніі, дэманструючы высокую асабістую эфектыўнасць і стоадсоткавую самааддачу.
Для Таццяны сувязь - гэта сапраўдная сямейная традыцыя, бо яе бацькі прысвяцілі гэтай высакароднай галіны ўсё сваё жыццё.

Таццяна - не проста высакакласны прафесіянал, але і клапатлівая мама двух выдатных дзяцей.

У вольны ад працы час яна актыўна займаецца плаваннем і вельмі любіць падарожнічаць.

"Той, хто ідзе сваім шляхам, заўсёды знойдзе свой поспех", —дзеліцца сваім жыццёвым дэвізам Таццяна і жадае кожнаму ўпэўнена рухацца да сваіх мэт.

Ганарымся нашымі супрацоўніцамі!


Source URL: https://www.xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/987275