«Белтэлекам» падрыхтаваў для карыстальнікаў відэаінструкцыі па падключэнні і настройцы папулярных паслуг

«Белтэлекам» пашырыў фармат інфармацыйнай падтрымкі сваіх абанентаў і падрыхтаваў відэаінструкцыі па падключэнні і настройцы папулярных паслуг і сэрвісаў. Новы раздзел даступны на афіцыйным сайце beltelecom.by.

Відэаматэрыялы дапамогуць карыстальнікам разабрацца з асноўнымі настройкамі і самастойна вырашыць многія пытанні. У кароткіх інфарматыўных відэа пакрокава паказана, як усталяваць абсталяванне, наладзіць інтэрнэт, бесправадное злучэнне Wi-Fi, падключыць пакеты паслуг, тэлебачанне, тэлефонную сувязь.

Асобны блок відэаінструкцый прысвечаны анлайн-кінатэатрам і падпіскам. Кароткія ролікі дадуць падрабязны адказ, як актываваць падпіскі «Ого!Кіно», «Яндэкс Плюс», «Прэм’ер», Оkko, Wink – ад афармлення да ўваходу ва акаўнт і пачатку прагляду.

Акрамя відэафармату, у раздзеле размешчаны і падрабязныя тэкставыя інструкцыі.

Новая падборка матэрыялаў створана для таго, каб зрабіць выкарыстанне паслуг яшчэ больш зручным, а працэс падключэння і налады – зразумелым і даступным для кожнага карыстальніка.

Пераходзіце па спасылцы і пераканайцеся, што лічбавыя паслугі – гэта проста і зразумела!


Source URL: https://www.xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-padrykhtavau-dlya-karystalnikau-videainstrukcyi-pa-padklyuchenni-i-nastroycy