аботнікі Гомельскага філіяла прымаюць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці генацыду беларускага народа
Работнікі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці генацыду беларускага народа.
22 чэрвеня, У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі Гомельскага філіяла "Белтэлекама" далучыліся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання і цырымоніі ўскладання кветак.
У гэты журботны дзень увесь калектыў філіяла ўшанаваў памяць мільёнаў людзей, чые жыцці забрала вайна, пацвердзіўшы: абавязак кожнага беларуса — захоўваць памяць аб тых страшных падзеях.
Працягваючы шэраг памятных мерапрыемстваў, 23 чэрвеня супрацоўнікі Гомельскага філіяла прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу і ўсклалі кветкі ля помніка маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.
Памяць аб ахвярах вайны застаецца ў сэрцы кожнага беларуса. Беларусь памятае. Няхай гэтая памяць будзе вечнай.