Выязны прыём намесніка Міністра пройдзе ў Івацэвічах
14 мая 2026 года з 14:00 да 15:00 у Івацэвіцкім участку паштовай сувязі Баранавіцкага рэгіянальнага вузла сувязі Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта" намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Шапкіна Юлія Аляксандраўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне 8 (01645) 9-14-31.
Жыхары г. Івацэвічы і Івацэвіцкага раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавага развіцця.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (01645) 9-14-31
у працоўныя дні з 08:30 да 16:00.
Месца правядзення прыёму:
Івацэвіцкі УПС Баранавіцкага РУПС
Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта»
г. Івацэвічы, вул. Леніна, 58, кабінет начальніка УПС