Увага! Выязны прыём грамадзян у Шуміліне з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі"

26 сакавіка бягучага года з 10.00 да 11.00 намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам " Мінчанка Кірыл Міхайлавіч правядзе прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам" у Шумілінскім участку электрасувязі па адрасе:
г. Шуміліна, вул. Луначарскага, 5 (кабінет начальніка)
з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне ў Шуміліне (802130) 5 44 01.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: (802130) 5 51 68.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://www.xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/uvaga-vyyazny-pryyom-gramadzyan-u-shumiline-z-adnachasovym-padklyuchennem-0