Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi
«Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi»
На сённяшні дзень сеткі Wi-Fi распаўсюджаныя практычна ўсюды. Абаненты прывыклі падлучацца да бясплатных сетак Wi-Fi у кафэ, гасцініцах, на буйных мерапрыемствах.
Аднак часцяком уладальнікі кафэ і дробных гасцініц забываюць або не ведаюць пра ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 №60. У адпаведнасці з дадзеным указам неабходна ажыццяўляць захоўванне на працягу аднаго года інфармацыі пра карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт і падаваць яе ўпаўнаважаным органам.
Для выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь РУП "Белтэлекам" аказвае паслугу «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» . Карыстаючыся дадзенай паслугай, Вы атрымліваеце:
1. Брэндзіраваную сетку. г.зн. уласную назву сеткі, а таксама брэндзіраваны партал аўтарызацыі з Вашымі лагатыпамі, фонавым малюнкам і банерамі.
2. Выкананне заканадаўства.
РУП «Белтэлекам» прапануе паслугі па арганізацыі і прадастаўленні ў карыстанне сеткі доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi на сеткі Home Wi-Fi і Сisco Wi-Fi. У залежнасці ад патрэбы заказчыка паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» можа быць рэалізавана ў наступных варыянтах:
1. Стварэнне сеткі Wi-Fi з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам".
2. Падключэнне абсталявання заказчыка да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" па сетцы перадачы дадзеных.
Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» незалежна ад таго, на якой сетцы яна рэалізаваная, прадугледжвае выкарыстанне індывідуальнай назвы пункту доступу (SSID) у адпаведнасці з пажаданнямі заказчыка.
Абодва варыянты паслугі на сетцы Home Wi-Fi прадугледжваюць выкарыстанне для доступу ў Інтэрнэт рэквізітаў віртуальных карт. Для канчатковых карыстальнікаў доступ у Інтэрнэт ажыццяўляецца з дапамогай аўтарызацыі рэквізітаў доступу («лагін-пароль»). Ўмовы доступу ў сетку Інтэрнэт вызначаюцца ўмовамі тарыфнага плана карты.
Абодва варыянты паслугі на сетцы Сisco Wi-Fi прадугледжваюць прадастаўленне перадаплочанага Wi-Fi доступу сваім кліентам пры дапамозе партала аўтарызацыі. Доступ у Інтэрнэт для канцавых карыстальнікаў ажыццяўляецца праз партал аўтарызацыі
пры дапамозе сгенераванага PIN-кода, атрыманага на нумар мабільнага тэлефона.
Таксама для абодвух варыянтаў паслугі, арганізаванай на сеткі Cisco Wi-Fi, прадастаўляецца комплекс бясплатных дадатковых сэрвісаў: брэндзіраванне стартавай старонкі партала, рэдырэкт, прагляд статыстыкі карыстальнікаў, налада банэраў, даданне навін на галоўную старонку партала, праца з водгукамі, генерацыя PIN-кода для злучэння з прадусталяванай хуткасцю доступу, налада часу дзеянні PIN-кода, кіраванне лакацыямі, прадастаўленне API (для ўбудавання генератара PIN ў іншыя сістэмы). Магчыма прадастаўленне платных сэрвісаў: «SMS-інфармаванне», «Паказ рэкламных ролікаў».
З усімі істотнымі ўмовамі аказання паслугі Вы можаце азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі
Паслугай могуць скарыстацца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
| Тарыфы на паслугу «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» | ||
| Дзейнiчаюць з 6 красавiка 2026 года | ||
№ п/п | Найменне паслуг | Тарыф, рублёў |
юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (без уліку ПДВ) | ||
1 | Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi: | |
1.1 | арганізацыя пункту доступу на сетцы Wi-Fi, за адну кропку адначасова | 29,84 |
1.2 | Абаненцкая плата за кропку доступу (з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам"), арганізаваную у сетцы Home Wi-Fi, у месяц: | 3,56 |
1.3 | тарыфныя планы для кропак доступу (з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам"), арганізаваных на Cisco Wi-Fi, за кожную кропку доступу ў месяц: | |
1.3.1 | "Базавы +": | |
1.3.1.1 | ад 1 да 5 уключна кропак доступу | 41,04 |
1.3.1.2 | ад 6 да 9 уключна кропак доступу | 36,48 |
1.3.1.3 | ад 10 да 19 уключна кропак доступу | 31,92 |
1.3.1.4 | ад 20 і больш кропак доступу | 29,92 |
1.4 | тарыфныя планы для кропак доступу Абанента падключаных да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" на сетцы Cisco Wi-Fi, за кожную кропку доступу, у месяц: | |
1.4.1 | "Базавы Лайт +": | |
1.4.1.1 | ад 1 да 5 уключна кропак доступу | 49,00 |
1.4.1.2 | ад 6 да 9 уключна кропак доступу | 40,00 |
1.4.1.3 | ад 10 да 19 уключна кропак доступу | 35,00 |
1.4.1.4 | ад 20 і больш кропак доступу | 34,00 |
1.4.2 | "Free Wi-Fi", за адну кропку | 30,00 |
2 | Архіўныя тарыфныя планы "Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi": | |
2.1 | тарыфныя планы для кропак доступу (з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам"), арганізаваных на Cisco Wi-Fi, за адну кропку доступу ў месяц: | |
2.1.1 | "Базавы" | 45,52 |
2.2 | тарыфныя планы для кропак доступу Абанента падключаных да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" у сетцы Cisco Wi-Fi, за адну кропку доступу ў месяц: | |
3 | Дадатковыя паслугі да паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi: | |
3.1 | Дадатковая хуткасць перадачы дадзеных (звыш улічанай у тарыфным плане), за кожны наступны 1 Мбіт/с, у месяц за кожную кропку доступу: | 8,80 |
3.2 | SMS-інфармаванне, рублёў за кожнае адпраўленае SMS-паведамленне | 0,0312 |
3.3 | Паказ рэкламных ролікаў, рублёў у месяц за кожную кропку доступу: | |
3.3.1 | адна кропка доступу | 13,120 |
3.3.2 | ад 2 да 5 уключна кропак доступу | 11,920 |
3.3.3 | ад 6 да 9 уключна кропак доступу | 10,760 |
3.3.4 | ад 10 да 19 уключна кропак доступу | 9,520 |
3.3.5 | ад 20 і больш кропак доступу | 8,800 |
3.4 | Фільтраванне трафіку, у месяц: | |
3.4.1 | па поўнаму спісу катэгорый фільтрацыі | 3,60 |
3.4.2 | па скарочанаму спісу катэгорый фільтрацыі | 3,320 |
3.5 | Маніторынг актыўнасці карыстальнікаў, у месяц: | 52,120 |