Відэаканферэнцыя
Паслуга «Відэаканферэнцыя» ўяўляе сабой зручны спосаб камунікацый з выдаленымі падраздзяленнямі.
З дапамогай паслугі «Відэаканферэнцыя» можна правесці нараду, рабочую сустрэчу або прэзентацыю.
У залежнасці ад сітуацыі, паслугай «Відэаканферэнцыя» абанент можа скарыстацца або са свайго працоўнага месца, абсталяванага традыцыйнай тэхнікай (стацыянарны ПК, ноўтбук, планшэтны кампутар), або ў спецыяльна абсталяванай студыі РУП «Белтэлекам». Пры падключэнні з працоўнага месца ніякага спецыяльнага праграмнага забеспячэння не патрабуецца, увесь функцыянал платформы становіцца даступны праз браўзэр.
Студыі РУП «Белтэлекам» для правядзення сеансаў відэаканферэнцыі маюцца ў кожным абласным цэнтры.
Для падлучэння паслугі «Відэаканферэнцыя» неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі. Спецыялісты правераць наяўнасць тэхнічнай магчымасці аказання паслугі і дапамогуць выбраць найбольш аптымальны варыянт падключэння.
Падрабязней з умовамі аказання паслугі Відэаканферэнцыя магчыма азнаеміцца ў Парадку аказання паслугі.
| Тарыфы на тэлематычныя паслугі відэаканферэнцыі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам | |||
| Уводзяцца з 6 красавіка 2026 года | |||
| № п/п | Найменне паслуг | Тарыф без уліку падатку на дабаўленую вартасць, рублёў | |
| 1 | Правядзенне відэаканферэнцыі на базе апаратна-праграмнага комплексу "ВКС IVA", за адну кропку падключэння: | ||
| 1.1 | па падпісцы з выкарыстаннем Карыстальніцкага абсталявання, у месяц | 109,00 | |
| 2.2 | па падпісцы з выкарыстаннем Праграмнага кліента/з падключэннем праз браўзэр Google Chrome, у месяц | 50,00 | |
| 1.3 | за поўныя/няпоўныя суткі | 24,50 | |
| 2 | Дадатковыя паслугі відэаканферэнцыі (у дадатак да п.1.): | за адну гадзіну | за кожную наступную хвіліну звыш адной гадзіны |
| 2.1 | Прадастаўленне абсталяванай студыі аператара ў базавым варыянце для правядзення відэаканферэнцыі | 60,00 | 0,75 |
| 2.2 | Прадастаўленне ў карыстанне камплекта абсталявання (ноўтбук, Тэрмінал відэаканферэнцсувязі з мікрафонам і відэакамерай) РУП "Белтэлекам" | 38,00 | 0,60 |
| 2.3 | Прадастаўленне дадатковага абсталявання РУП "Белтэлекам": | ||
| 2.3.1 | ноўтбук | 0,70 | 0,012 |
| 2.3.2 | тэрмінал відэаканферэнцсувязі | 2,00 | 0,033 |
| 2.3.3 | відэакамера | 0,50 | 0,008 |
| 2.3.4 | мікрафон | 0,40 | 0,007 |
| 2.3.5 | мікшар | 0,20 | 0,003 |
| 2.3.6 | размеркавальнік сігналаў | 0,40 | 0,007 |
| 2.3.7 | камутатар HDMI | 1,06 | 0,018 |
| 2.3.8 | крыніца бесперабойнага сілкавання | 0,30 | 0,005 |
| 2.3.9 | тэлевізар/відэаманітор | 0,40 | 0,007 |
| 2.4 | Суправаджэнне сеанса відэаканферэнцыі спецыялістам РУП "Белтэлекам" (у студыі Абанента), за адну гадзіну | 33,50 | |
| 3 | Арганізацыя Анлайн-трансляцыі, у месяц | 50,00 | |
| 4 | Прадастаўленне канала доступу да сервера відэаканферэнцыі за кожную кропку падключэння для перадачы сігналу на базе апаратна-праграмнага комплексу «ВКС IVA» на хуткасці не менш за 3 МБіт/с, у месяц: | 14,00 | |
| ІНСТРУКЦЫЯ | |
| аб парадку ўстанаўлення і прымянення | |
| тарыфаў на тэлематычныя паслугі відэаканферэнцыі | |
| для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў | |
| 1 | Гэтая інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на тэлематычныя паслугі відэаканферэнцыі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. |
| 2 | З арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту, пры прадастаўленні паслугі відэаканферэнцыі, у тым ліку і прадастаўленне канала доступу да сервера відэаканферэнцыі, спаганяецца плата ў памеры 75 працэнтаў ад устаноўленых тарыфаў. |
| Паніжаючы каэфіцыент для бюджэтных арганізацый пры прадастаўленні дадатковых паслуг відэаканферэнцыі і паслуг у адпаведнасці з пунктамі 1.2 і 1.3 прэйскуранта не прымяняецца. | |
| 3 | У залежнасці ад абсталявання і/або праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца Абанентам, паслуга відэаканферэнцыі можа быць аказана наступнымі спосабамі: |
| з выкарыстаннем Карыстацкага абсталявання; | |
| з выкарыстаннем Праграмнага кліента. У гэтым выпадку Абаненту неабходна самастойна ўстанавіць на персанальны камп'ютар або партатыўную прыладу Праграмны кліент; | |
| з падлучэннем праз браўзэр Google Chrome (пры падтрымцы Microsoft OS Windows). Устаноўка дадатковага праграмнага забеспячэння Абаненту не патрабуецца. Увесь функцыянал паслугі відэаканферэнцыі становіцца даступным Абаненту праз браўзэр аўтаматычна пры першым падключэнні. | |
| 4 | Паслуга відэаканферэнцыі на базе апаратна-праграмнага комплексу «ВКС IVA» прадастаўляецца ў максімальна даступнай якасці. Раздзяленне сігналу выстаўляецца аўтаматычна высокай выразнасці FullHD 1920х1080 (1080р) і падчас сеансу адаптуецца пад характарыстыкі падключэння Абанента. У рамках аднаго медыясервера магчыма падключэнне да 100 удзельнікаў з раздзяленнем FullHD. |
| 5 | Падключэнне да паслугі відэаканферэнцыі на базе апаратна-праграмнага комплексу «ВКС IVA» больш за 100 удзельнікаў ажыццяўляецца з абавязковым удзелам тэхнічных спецыялістаў Аператара. Плата за суправаджэнне арганізацыі паслугі спецыялістамі спаганяецца ў адпаведнасці з пунктам 3.4 прэйскуранта. |
| 6 | Паслугі відэаканферэнцыі ў адпаведнасці з пунктам 1.1 прэйскуранта аказваюцца з выкарыстаннем Тэрмінала відэаканферэнцсувязі, які належыць Абаненту. Пры аказанні паслугі відэаканферэнцыі ў адпаведнасці з пунктамі 1.2 і 1.3 прэйскуранта, выкарыстанне Тэрмінала відэаканферэнцсувязі не прадугледжваецца. |
| 7 | Абсталяваная студыя Аператара ў базавым варыянце для правядзення відэаканферэнцыі ўключае ў сябе наўтбук для правядзення відэаканферэнцыі, Тэрмінал відэаканферэнцсувязі з мікрафонам і відэакамерай. Пры неабходнасці базавы варыянт можа быць пашыраны дадатковым абсталяваннем у адпаведнасці з пунктам 2.3 прэйскуранта. |
| 8 | Пры правядзенні відэаканферэнцыі са студый Абанента з выкарыстаннем абсталявання Абанента, неабходна выкананне тэхнічных патрабаванняў РУП «Белтэлекам» да арганізацыі студыі. |
| 9 | Пры прадастаўленні абсталявання ў адпаведнасці з пунктам 2.3 прэйскуранта дадаткова спаганяецца плата за суправаджэнне сеансу відэаканферэнцсувязі ў адпаведнасці з пунктам 2.4. |
| 10 | Тарыфы на тэлематычныя паслугі відэаканферэнцыі не ўключаюць кошт суправаджэння сеансу відэаканферэнцыі ў студыях Абанента спецыялістамі РУП «Белтэлекам». Неабходнасць і працягласць суправаджэння сеансу відэаканферэнцыі спецыялістамі РУП «Белтэлекам» у студыях (на плошчах) Абанента вызначаецца Абанентам. Гэты сэрвіс даступны для замовы пры правядзенні разавых сеансаў у працоўныя дні, у выходныя дні пры наяўнасці магчымасці з каэфіцыентам 2. |
| 11 | Дадатковыя паслугі па арганізацыі Анлайн-трансляцыі (пункт 3 прэйскуранта) аказваюцца на базе апаратна-праграмнага комплексу «ВКС IVA». |
| 12 | Пры арганізацыі доступу да паслугі відэаканферэнцыі праз Інтэрнет, аплата ажыццяўляецца Абанентам дадаткова па тарыфах свайго аператара. |
| 13 | У кошт паслугі відэаканферэнцыі не ўключаны кошт арганізацыі і выкарыстання каналаў сувязі (фізічная ліній паміж вузлом электрасувязі і месцам размяшчэння студыі Абанента і канала доступу да сервера відэаканферэнцыі). |
| Установачная плата за арганізацыю канала доступу да сервера відэаканферэнцыі за кожную кропку падключэння студыі Абанента спаганяецца згодна з тарыфамі на паслугі аб'яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. | |