Аўдыяканферэнцыя

Паслуга Аўдыяканферэнцыя дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канфрэнцыю з падключэннем трох і болей удзельнікаў. Максімальна ў межах адной канферэнцыі ёсць магчымасць падключыць да 50 удзельнікаў. У якасці ўдзельнікаў канфрэнцыі могуць быць падключаны абаненты розных сетак электрасувязі, у тым ліку абаненты сетак мабільнай сувязі і міжнародных сетак.

Падпісацца на паслугу маюць магчымасць абаненты тэлефоннай сувязі, якія маюць тэлефонны нумар, які абслугоўвае платформа IMS. Падключыць паслугу магчыма ў офісах продажу РУП «Белтэлекам».

Абаненцкая плата за падпіску не налічваецца. Аплата за паслугу налічваецца толькі па факту правядзення канферэнцыі.

Для планавання і правядзення канферэнцыі неабходна скарыстацца спецыялізаваным web-парталам кіравання паслугай (у адпаведнасці з памяткай карыстання парталам), доступ да якога ажыццяўляецца з выкарыстаннем рэквізітаў доступу (лагіна і пароля), прадстаўленых у рамках паслугі тэлефонная сувязь.

Для падключэння да web-партала паслугі «Аўдыяканферэнцыя» неабходна выкарыстоўваць версіі інтэрнэт-браўзэраў з падтрымкай пратаколу TLS версіі 1.0 (Opera_75.0.3969.218, Mozilla Firefox 90.0.2, Internet Explorer версій 8 і 11). У браўзэры EDGE (Microsoft) неабходна выкарыстоўваць функцыянал сумяшчальнасці з браўзэрам Internet Explorer, у наладах браўзэра выбраць пратакол TLS версіі 1.0, а таксама ўсталяваць дазвол усплываючых вокнаў для web-партала паслугі.

Пра час запланаванай канферэнцыі яе ўдзельнікі могуць быць апавешчаныя шляхам адпраўкі інфармацыйных e-mail паведамленняў (у аўтаматычным рэжыме).

Падрабязней пра паслугу «Аўдыяканферэнцыя» вы можаце даведацца па тэлефоне 123.

Тарыфы на паслугу "Аўдыяканферэнцыя",
якая аказваецца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 6 красавіка 2026 года
№ п/пНайменне паслугТарыф, рублёў

фізічныя асобы (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

з улікам ПДВ

1"Аўдыяканферэнцыя": 
1.1падключэнне аднаго ўдзельніка аўдыяканферэнцыі0,50
1.2падключэнне аднаго ўдзельніка дата-канферэнцыі0,35
2Пры аказанні паслугі «Аўдыёканферэнцыя» звыш кошту падключэння аднаго ўдзельніка канферэнцыі з заказчыка паслугі спаганяецца аплата за ўсе выходныя злучэнні (ад сервера паслугі) па дзеючых тарыфах у залежнасці ад тыпу злучэння (мясцовае, у межах рэспублікі).
3Тарыфы на паслугі аўдыёканферэнцыі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Source URL: https://www.xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/private/audiokonferentsiya